17 траўня 2024, Пятніца, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай шматпавярхоўцы абрынуліся балконы

8

У адной з менскіх высотак па вуліцы Купрыянава абрынуліся агароджы на двух балконах. Толькі па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў.

Як высветлілася, у суседніх дамах балконы таксама ў аварыйным стане. А ў зоне рызыкі - мінакі, якія ходзяць міма дзевяціпавярховых дамоў. Спецыялісты кажуць, што прычына надзвычайнага здарэння - узрост дамоў і памылкі будаўнікоў, перадае тэлеканал СТВ.

Падобныя інцыдэнты - не рэдкасць для беларускіх гарадоў. У пачатку гэтага месяца ў Наваполацку абрынуўся навес пад'езда жылога дома. У мінулым месяцы паведамлялася пра абрушэнне дахаў завадскіх памяшканняў у Магілёве і пад Рагачовам.

Учорашні выхад на балкон для адной з жыхарак мог стаць апошнім. На выгляд моцныя агароджы канструкцыі ў двух суседніх кватэрах рассыпаліся, як картачныя домікі.

Толькі па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў. Зараз тэрыторыя абгароджаная, але ў звычайныя, сонечныя дні тут гуляе шмат дзяцей. Так што ўчорашні дождж, цалкам магчыма, выратаваў не адно жыццё.

Жыхары дамоў на вуліцы Купрыянава ўжо не раз звярталіся з просьбай умацаваць балконы.

«Усюды адмовілі. Яны праверылі ўсе балконы, тыя, якія знаходзіліся ў аварыйным стане, яны адрамантавалі. Не ведаю, праўда, што яны там адрамантавалі. Сітуацыя ў наяўнасці», - кажа адна з жыхарак.

Спроба даведацца, калі ж балконы адрамантуюць, увянчалася поспехам толькі з трэцяга разу. У ЖЭСе журналістам відавочна былі не радыя.

Не захацеў растлумачыць сітуацыю і намеснік дырэктара ЖЭУ-6, у вядзенні якога знаходзяцца пацярпелыя дамы. Толькі ў ЖРЭА Маскоўскага раёна паабяцалі, што жыхарам засталося нядоўга жыць за зачыненымі балконамі.

«Заўтра прыступаем да рамонтных працаў. Гэта не гадзіна-дзве, але за некалькі дзён зробім», - кажа Ігар Бурш, намеснік дырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду ЖРЭА Маскоўскага раёна Менска.

Гэтыя балконы адрамантуюць, але што будзе з іншымі - пакуль што вялікае пытанне. Ні адзін з трох дзевяціпавярховых дамоў не стаіць у плане на капітальны рамонт да 2015 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках