11 траўня 2024, Субота, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Планшэты становяцца папулярней ПК і ноўтбукаў

24
Планшэты становяцца папулярней ПК і ноўтбукаў

Сусветныя продажы планшэтаў у 2013 годзе перавысяць пастаўкі ноўтбукаў, а да 2015 года перасягнуць сумарныя паказчыкі ўсяго астатняга рынку персанальных кампутараў.

Даследнікі аналітычнай кампаніі IDC адзначаюць, што ўжо цяпер рынак персанальных кампутараў знаходзіцца на спадзе, у той час як рынак мабільных прылад на ўздыме. Пры гэтым 2013 год стане пераломным на сусветным рынку кампутараў - пастаўкі планшэтаў упершыню перавысяць пастаўкі ўсіх іншых мабільных сістэм, паведамляе cnews.ru.

У IDC лічаць, што кампутары будуць па-ранейшаму гуляць важную ролю для спажыўца, аднак для многіх планшэты з'яўляюцца больш простым і элегантным рашэннем задач, якія раней даручаліся кампутару.

Паводле ацэнкі аналітыкаў, пастаўкі планшэтаў у свеце ў бягучым годзе чакаюцца на ўзроўні 229,3 млн. адзінак, гэта значыць рост складзе 58,7%. Пры гэтым у 2013 годзе сусветны рынак ПК (планшэты сюды не ўваходзяць) скароціцца на 7,8%.

Аналітыкі IDC таксама прагназуюць, што ў бягучым годзе сярэдні кошт планшэтаў упадзе на 10,8% да $381. Сярэдні кошт ПК прагназуецца на ўзроўні амаль у два разы большым - $635. Розніца ў кошце для многіх з'яўляецца яшчэ адной прычынай зрабіць выбар на карысць планшэта.

Да планшэта аналітыкі IDC адносяць усе прылады з сэнсарным экранам дыяганаллю ад 7 да 16 дзюймаў, якія могуць мець далучальную клавіятуру або прапаноўвацца без яе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках