26 красавiка 2024, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты ў «Экамедсервісе» працягваюцца

119
Арышты ў «Экамедсервісе» працягваюцца

Затрыманы галоўны інжынер «Экамедсервіса».

Інжынер адказваў за абслугоўванне апарата штучнага дыхання, паведаміў журналістам у панядзелак начальнік УСК па Менску Аляксей Волкаў.

Пры гэтым ён удакладніў, што на сённяшні дзень нікому з пяцярых раней затрыманых супрацоўнікаў «Экамедсервіса» мера стрымання не змянялася і абвінавачванне не прад'яўленае, піша «Інтэрфакс».

Разам з тым Волкаў не выключыў, што да канца дня каму-небудзь з затрыманых можа быць змененая мера стрымання.

Прадстаўнік УСК па Менску адзначыў, што пакуль канчатковыя вынікі экспертызы аб прычынах смерці пацыенткі, якой была зробленая аперацыя ў «Экамедсервісе» не гатовыя.

Ён таксама паведаміў, што апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх 2006 года выпуску беларускай вытворчасці з «2007 года па 1 красавіка 2013 года ні разу не правяраўся». Пры гэтым Волкаў праінфармаваў, што «ў рамках расследавання крымінальнай справы было ўстаноўлена, што інжынеры цэнтра не маюць дастатковых навыкаў для абслугоўвання падобных апаратаў, а дамовы са спецыялістамі, здольнымі абслугоўваць такую тэхніку, «Экамедсервісам» не заключаліся па прычыне эканоміі грашовых сродкаў».

Ён падкрэсліў, што апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх «падчас аперацыі каля 40 хвілін працаваў у няштатным рэжыме».

Волкаў таксама паведаміў, што ў рамках гэтай крымінальнай справы затрыманыя медыкі «даюць паказанні, некаторыя паказанні супярэчлівыя, праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне неабходнай інфармацыі».

Нагадаем, у рамках расследавання крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі «Экамедсервіса» Юліі Кубаравай 3 траўня былі затрыманыя пяць чалавек. Адна з затрыманых - дырэктар медыцынскага цэнтра Галіна Валжанкіна, астатнія чацвёра затрыманых - аперацыйная брыгада, якая праводзіла рынапластіку 23-гадовай жыхарцы Гродна: хірург, урач-анестэзіёлаг і дзве медсястры.

Пасля таго, як Лукашэнка запатрабаваў «самых жорсткіх» мер у дачыненні да медработнікаў і адміністрацыі цэнтра, 3 траўня было прынятае рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 162 КК Беларусі па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

Як мяркуецца, прычынай смерці 23-гадовай Юліі Кубаравай пасля пластычнай аперацыі стала няспраўнасць абсталявання.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, які ўжываўся пры аперацыі, непасрэдна пасля аперацыі быў адрамантаваны.

Як паведамлялася, пасля пластычнай аперацыі карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры 27 сакавіка 23-гадовая Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні, не прыходзячы ў прытомнасць, пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Па словах сваякоў дзяўчыны, аперацыя замест пакладзеных паўтары-дзве гадзіны доўжылася амаль тры. Хірург пасля ўмяшання з'ехаў адразу, анестэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе не трэба - прачнецца сама. І таксама пакінуў устрывожаных бацькоў пацыенткі.

Ноччу медсястра цэнтра, не бачачы паляпшэння яе стану, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадской клінічнай бальніцы Менска, дзе яна знаходзілася ў коме чатыры тыдні.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках