28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Той, чыю вагу нельга называць, атрымаў траўму ў хакейным матчы

49
Той, чыю вагу нельга называць, атрымаў траўму ў хакейным матчы

Засакрэчаны Дзіма Лукашэнка не змог прыняць удзел у двух матчах аматарскага чэмпіянату па хакеі ў Сочы.

Сын дыктатара атрымаў траўму ўжо ў першым матчы, паведамляе прэс-служба узначаленага ім «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба».

Без дапамогі Дзімы каманда Беларусі перамагла «Wild Blueberries» з Канады (11:0), кішынёўскую «Плаціну» (8:4), «Drvene Nogice» з Белграда (11:7) і заняла першае месца ў групе А дывізіёна World Cup 40+ («Міжнародны»). Такім чынам каманда «Беларусь» выйшла ў паўфінал турніру і згуляе 7 траўня на пляцоўцы лядовага палаца «Вялікі» ў 19:15 па мясцовым часе.

Нагадаем, па незразумелых прычынах у беларускай заяўцы апынуліся засакрэчанымі вага і рост трох гульцоў - Аляксандра, Віктара і Змітра Лукашэнкаў.

II Усерасейскі фестываль па хакеі сярод аматарскіх каманд праходзіць у Сочы ў перыяд з 3 па 10 траўня.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках