6 траўня 2024, панядзелак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ідэолагі забаранілі на 9 траўня «быць панурымі»

64
Магілёўскія ідэолагі забаранілі на 9 траўня «быць панурымі»

Усе ўдзельнікі масавага мерапрыемства павінны мець радасныя выразы твару і ўсміхацца.

Як стала вядома charter97.org, 6 траўня кіраўніцтва магілёўскіх школ было сабрана ў гарвыканкаме, дзе ідэолагі распавялі пра тое, як сябе паводзіць на мерапрыемствах 9 траўня.

Згодна з патрабаваннямі ідэолагаў, кожны настаўнік павінен абавязкова прысутнічаць на мерапрыемстве 9 траўня і прывесці з сабой не менш 10 вучняў. Збірацца ў групы настаўнікам і вучням забаронена, аднак тлумачэнняў аб тым, што рабіць, калі вучні прыйшлі на шэсце ветэранаў з бацькамі, няма. Калі настаўнік не прыйдзе - яго чакае санкцыя ў выглядзе звальнення.

Дарыць кветкі ветэранам падчас шэсця таксама забаронена, бо «гэта будзе запавольваць рух калоны». Крычаць можна толькі  «Да здраствует 9 мая!».

«Слава победе!», «Слава ветеранам!» і іншыя лозунгі апынуліся пад забаронай.

Прыходзіць на шэсце ветэранаў з чырвона-зялёнымі сцягамі, афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі краіны, таксама нельга. Гэта звязана з тым, што пасля кожнага масавага мерапрыемства яны раскіданыя па ўсім горадзе.

Акрамя таго, усіх настаўнікаў пад страхам звальнення абавязалі падпісацца на «Настаўніцкую газету», на якую паўгадавая падпіска каштуе 291 тысячу рублёў. Варта адзначыць, што падпіска на дадзенае выданне толькі дапоўніла ўжо існуючы «абавязковы пакет» у выглядзе «Советской Белоруссии», «Вестника Могилева», «Могилевских ведомостей» і «Юного спасателя».

Настаўнікі абураныя не толькі ідэалагічнымі ўказаннямі, але і абавязковай падпіскай на няякасны газетны прадукт афіцыёзных журналістаў, які выклікае ў іх толькі іронію. Варта адзначыць, што сярэдняя зарплата настаўнікаў у Магілёве складае каля 3,5 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках