3 траўня 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 траўня змяняюцца маршруты руху транспарту

9 траўня змяняюцца маршруты руху транспарту

У мэтах забеспячэння транспартнага абслугоўвання мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі, 9 траўня будуць унесеныя змяненні ў працу пасажырскага транспарту.

Як паведамляе сайт «Менсктранса», з 8.00 да 13.00 змяняюцца трасы аўтобусных маршрутаў: № 100, 115Э з рухам на ўчастку ад вул. Свярдлова да вул. Казлова па вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова без выканання прыпынкаў на змененым участку; № 300Э ад аўтавакзала «Цэнтральны» з рухам па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку - па прасп. Незалежнасці, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай.

Аўтобусы № 18, 26 будуць рухацца на ўчастку ад вул. Куйбышава да вул. Захарава па прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынку «Вул. Казлова» ў напрамку дыспетчарскай станцыі «Усходняя», «прасп. Незалежнасці» ў кірунку пас. Навінкі.

Аўтобус № 57 будзе рухацца на ўчастку ад вул. Куйбышава да вул. Пуліхава па вул. Куйбышава, прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай з выкананнем на змененым участку прыпынку «Вул. Казлова» ў напрамку дыспетчарскай станцыі «Усходняя», «прасп. Незалежнасці» ў напрамку вул. Няміга.

Будзе павялічаная колькасць рухомага саставу на аўтобусным маршруце № 1 з 12.00 да 23.00. Рэжым работы 1-й і 2-й ліній метрапалітэна прадаўжаецца да 2.00.

Нагадаем, у сувязі з шэсцем ветэранаў 9 траўня з 8.00 да 13.00 у Менску будзе таксама абмежаваны рух транспарту на некалькіх участках дарог.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках