3 траўня 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстату тэрмінова спатрэбіліся чатыры аўто за $130 тысяч

26
Белстату тэрмінова спатрэбіліся чатыры аўто за $130 тысяч

Нацыянальны статыстычны камітэт размясціў заяўку на куплю чатырох легкавых аўтамабіляў Volkswagen Passat Lim Trendline TSI SEDAN.

Агульны кошт куплі - 1.120 млн беларускіх рублёў (прыблізна 130 тысяч даляраў ЗША). Заяўка размешчаная на афіцыйным сайце дзяржзакупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Аўтамабілі прызначаныя для галоўных статыстычных упраўленняў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Менскай абласцей, яны павінны быць 2012 ці 2013 года выпуску.

Паказаны кошт практычна дакладна ўкладаецца ў суму 25 тысяч еўра. Менавіта такое абмежаванне ўвёў адпаведным указам Лукашэнка на куплі дзяржарганізацыямі аўтамабіляў.

Нагадаем, за перавышэнне ўстаноўленага законам кошту набытага службовага легкавога аўтамабіля, а таксама за яго набыццё пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці прадугледжваецца накладанне на кіраўніка дзяржаўнага органа або юрыдычнай асобы штрафу ў памеры ад шасцісот да тысячы базавых велічынь (ад 60 млн да 100 млн рублёў).

У незалежных СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя аб жаданні чыноўнікаў набыць дарагія іншамаркі за кошт бюджэту. Падобныя заяўкі размяшчаліся на афіцыйных сайтах дзяржзакупак.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках