3 траўня 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыходзіць Лукашэнка ў БНФ і кажа: «Хлопцы, вам патрэбны лідар? Я магу ім быць»

28
Прыходзіць Лукашэнка ў БНФ і кажа: «Хлопцы, вам патрэбны лідар? Я магу ім быць»

7 траўня падчас размовы з маладымі навукоўцамі і прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Лукашэнка заявіў, што заўсёды быў прыхільнікам цяперашніх сцяга і герба.

«Вы памятаеце, калі я стаў прэзідэнтам, у мяне на аўтамабілі мацаваўся бел-чырвона-белы штандар, хоць я заўсёды быў прыхільнікам цяперашняй сімволікі. Народ вызначыў, таму для мяне гэтыя сімвалы - душа народа», - сказаў ён.

Многія, верагодна, ужо забыліся, як цяперашні кіраўнік, будучы яшчэ дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання з задавальненнем асыставаў пры ўнясенні бел-чырвона-белага сцяга ў залу парламента. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту camarade.biz нагадаў экс-дэпутат Сяргей Навумчык.

«Першай у Авальную залу ў пачатку сесіі 24 жніўня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг унесла цяпер нябожчыца Галіна Сямдзянава, - успамінае былы парламентар. - А ўжо на наступны дзень касманаўт Уладзімір Кавалёнак прынёс яшчэ адзін сцяг, які яму перадалі на плошчы. Тады побач з ім, у якасці асістэнтаў сцяганосца, былі Лукашэнка і Інэса Драбышэўская (пазней - міністар аховы здароўя)».

Са слоў Навумчыка, у другой палове 1991 года, адразу пасля праваленага путчу, настроі грамадства былі на карысць нацыянальнага адраджэння, дэмакратызацыі, і Лукашэнка не рызыкаваў выступаць супраць.

«Неяк, калі Зянон Пазьняк быў у ад'ездзе, Лукашэнка прыйшоў да нас у апазіцыю БНФ (363-ы пакой у правым крыле Дома ўрада) і кажа: «Хлопцы, вам патрэбны лідар? Я магу ім быць». Мы не хацелі крыўдзіць Шуру ацэнкай яго заявы, прапанавалі далучыцца да працы над законапраектамі. Праца была цяжкая, руцінная, людзей сапраўды бракавала. Але Лукашэнка ніякай цікавасці не выявіў - яму было куды цікавей выступаць перад мікрафонамі і тэлекамерамі. «Рваць глотку» - гэта ўжо тады была яго стыхія», - адзначыў ён.

Закранаючы рэферэндум 1995 года, Сяргей Навумчык падкрэсліў, што прычын яго правядзення шмат, у тым ліку і кан'юнктурных: «Па-першае, падыграць Крамлю (Барыс Ельцын тады ўжо фактычна аддаў уладу ў рукі алігархічнага капіталу, меў нулявы рэйтынг, і Крэмль ратаваўся за кошт імперскай ідэі). Таму ўвядзенне рускай мовы, як другой дзяржаўнай, было платай за танныя нафту і газ, за лаяльнасць Крамля. Па-другое, яму хацелася выбіць палітычных апанентаў (адначасова праходзілі парламенцкія выбары, і нікога з кандыдатаў ад БНФ у выніку ў парламент не прапусцілі). Па-трэцяе, ён хацеў легітымнасці сваіх дыктатарскіх замашак (на рэферэндуме было і пытанне аб праве прэзідэнта распускаць парламент)».

Ён сцвярджае, што сваё меркаванне з тых часоў не памяняў: «Не трэба нават ніякіх юрыдычных ацэнак рэферэндуму з пазіцыі адпаведнасці Канстытуцыі і законам. Пасля збіцця ў Авальнай зале дэпутатаў Вярхоўнага Савета, усе гэтыя рэферэндумы - нелегітымныя. А Лукашэнка з'яўляецца арганізатарам дзяржаўнага перавароту».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках