3 траўня 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк правакуе насельніцтва скупляць валюту

38
Нацбанк правакуе насельніцтва скупляць валюту

Калі Нацыянальны банк працягне зніжаць стаўку рэфінансавання, попыт на валюту вырасце вельмі рэзка.

Такое меркаванне выказаў сайту charter97.org эканаміст Леў Марголін.

«З аднаго боку, павелічэнне попыту на валюту з'яўляецца сезонным фактарам. З набліжэннем летняга перыяду попыт на валюту расце: людзі збіраюцца ў адпачынкі і робяць нейкія набыцці. З іншага боку, гэта вынік вельмі бурнай актыўнасці Нацыянальнага банка па зніжэнні стаўкі рэфінансавання. Самыя асцярожныя пачынаюць укладваць свабодныя сродкі не ў рублёвыя дэпазіты, а ў валюту. Але гэта пакуль што пачатак тэндэнцыі. Праз месяц-другі стане ясна, наколькі гэты трэнд устойлівы ці ж гэта выпадковая з'ява», - лічыць эксперт.

Ён падкрэсліў, што калі Нацбанк і далей будзе зніжаць стаўку рэфінансавання, клапоцячыся аб выкананні плана па ВУП, мы можам сутыкнуцца з рэзкім павелічэннем попыту на валюту.

«Безумоўна, сам Нацыянальны банк правакуе насельніцтва скупляць валюту. І наўрад ці Надзея Ермакова не разумее, што яна робіць. Хутчэй за ўсё, ёй дастаткова моцна «выкручвае рукі» ўрад, таму што ва ўмовах росту складскіх запасаў і росту дэбіторскай запазычанасці, прадпрыемствы ўсё больш востра адчуваюць недахоп абаротных сродкаў. Адзіны спосаб, якім яго можна папоўніць - гэта крэдыты, але яны павінны быць даступныя. І дасягненне гэтай мэты станавіцца абавязкам не толькі ўрада, але і Нацбанка. Усё гэта можа прывесці да непрадказальных наступстваў», - упэўнены Леў Марголін.

Нагадаем, Беларускія кампаніі і фізічныя асобы ў красавіку павялічылі попыт на валюту.

Таксама адзначым, што паводле ацэнак некаторых экспертаў, у 2013 годзе Беларусь чакаюць дэфіцыт валюты і абвальная дэвальвацыя. Адзін з верагодных сцэнараў прадугледжвае давядзенне курсу рубля да 15 тысяч за даляр.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках