27 красавiка 2024, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Ажароўскі: Менск паводзіць сябе па-хамску ў адносінах да Літвы

7
Андрэй Ажароўскі: Менск паводзіць сябе па-хамску ў адносінах да Літвы

Літва будзе выкарыстоўваць усе рычагі ціску для таго, каб не дапусціць рэалізацыю праекта будаўніцтва беларускай АЭС.

Такім чынам расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі пракаментаваў сайту charter97.org забарону на дастаўку прызначаных для будаўніцтва Астравецкай АЭС грузаў праз Літву.

«Транспарціроўка грузаў для беларускай атамнай станцыі праз Літву выглядае некалькі дзіўна. Калі гаворка ідзе пра металургічныя вырабы - такія, як корпус рэактара, абсталяванне першага контуру, парагенератар, то небяспекі яны не ўяўляюць. Гэта проста вельмі буйныя металавырабы, але яны не радыеактыўныя», - адзначыў спецыяліст.

Ён падкрэсліў, што небяспеку ўяўляе ядзернае паліва і радыёактыўныя адыходы, якія станцыя будзе вырабляць, калі яе пабудуюць.

«Дзівацтва сітуацыі ў тым, што зыходзячы з заяваў, дадзенае буйнагабарытнае абсталяванне для беларускай АЭС будзе вырабляцца ў горадзе Валгадонску, які знаходзіцца каля ракі Дон. І праз Клайпеду атрымліваецца досыць вялікі крук. Выходзіць, што ўсё гэта паедзе па чыгунке, хутчэй за ўсё, у порт Пецярбурга і будзе там перагружана. Дадзены шлях не самы прамы, але гэта ўжо пытанне лагістыкі», - дадаў эколаг.

Інжынер лічыць, што стаўленне Літвы да будаўніцтва АЭС у нашай краіне зусім зразумела.

«Беларусь вядзе сябе ў адносінах да літоўскага боку па-хамску. Літва не дала згоду на будаўніцтва станцыі побач са сваёй сталіцай, нягледзячы на тое, што Беларусь праводзіла кансультацыі. Таму я выдатна разумею, што Літва будзе працягваць паслядоўна выкарыстоўваць усе рычагі ціску для таго, каб не дапусціць рэалізацыі небяспечнага праекта. На месцы Літвы так бы паступіла любая іншая дзяржава, якая адчувала б пагрозу ад таго, што суседзі будуюць нешта небяспечнае. Калі літоўскія ўлады ўсё-такі вырашаць везці корпус рэактара, які немагчыма схаваць, то, не выключана, што людзі выйдуць на дарогу і заблакуюць дастаўку грузу, як гэта ўжо было ў Германіі», - упэўнены Андрэй Ажароўскі.

Нагадаем, былы міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс звярнуўся да літоўскага прэм'ера Альгірдаса Буткявічуса з пытаннем пра тое, якая пазіцыя ўрада ў дачыненні да просьбы лагістычнай кампаніі Hoptrans Projects дазволіць транспарціроўку праз Клайпеду буйнагабарытнага абсталявання для будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках