3 траўня 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнік адгаворваў вучняў ад здачы іспыту беларускай мовы

61
Настаўнік адгаворваў вучняў ад здачы іспыту беларускай мовы

У сярэдняй школе № 4 горада Івацэвічы адбыўся канфлікт ў адным з выпускных класаў..

Больш за палову вучняў класа выбралі беларускую мову як экзамен на выбар. Але гэта не ўзрадавала іх настаўніка беларускай мовы. Настаўнік настойліва параіў сваім вучням перапісаць заявы на іншыя прадметы, што абурыла многіх выпускнікоў, а таксама сябра Таварыства беларускай мовы Аркадзя Курыса, якому стаў вядомы гэты факт, піша сайт ПЦ «Вясна».

Са слоў Курысы, невядома, чаму настаўнік так учыніў. Альбо ўвогуле сам не любіць свой прадмет альбо думае, што вучні дрэнна яго ведаюць. І настаўнік не хоча публічна паказаць вынікі сваёй працы. Але ў кожным выпадку ў такога настаўніка вучні не тое, што не будуць любіць беларускую мову, а будуць цурацца і пазбягаць.

Сам настаўнік патлумачыў сваю пазіцыю тым, што не ўсе з гэтых 15 вучняў, якія напісалі заявы на здачу іспыту беларускай мовы, здолеюць здаць экзамен паспяхова. Таму і параіў выбраць іншы прадмет.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках