18 траўня 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расея супрацоўнічае з Кітаем у падрыхтоўцы да нападу на Тайвань

3
Bloomberg: Расея супрацоўнічае з Кітаем у падрыхтоўцы да нападу на Тайвань

Амерыканская выведка атрымала звесткі.

Паводле інфармацыі амерыканскай выведкі, Расея можа дапамагаць Кітаю з падрыхтоўкай да нападу на Тайвань. Масква і Пекін пачалі больш шчыльна супрацоўнічаць у вайсковых пытаннях, у тых, якія тычацца Тайваня.

Пра гэта заявіла ў Кангрэсе Злучаных Штатаў Амерыкі дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Аўрыл Хэйнс, піша выданне Bloomberg.

Паводле ейных слоў, выведка фіксуе, што так званае бязмежнае партнёрства ўзмацняе супрацоўніцтва РФ і КНР ва ўсіх сферах - у палітычнай, ваеннай, тэхналагічнай і эканамічнай.

"Мы ўпершыню бачым, як Кітай і Расея супрацоўнічаюць наконт Тайваня і прызнаюць, што гэта месца, дзе Кітай дакладна хоча, каб Расея супрацоўнічала з імі, і мы не бачым прычын, чаму б яны гэтага не рабілі", - сказала Хэйнс.

Сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Майк Раўндс падчас слуханняў у сэнацкім камітэце ўзброеных сіл спрагназаваў, што калі ЗША ўступяць у адкрыты канфлікт з адной з гэтых краін, то ёсць імавернасць з'яўлення "другога фронту". У той жа час, калі ўзнікае другі фронт, ураду спатрэбіцца больш "абсталявання і працоўнай сілы".

У адказ Хэйнс пагадзілася, што абедзве здагадкі цалкам верагодныя і паўтарыла, што маштабы супрацоўніцтва Кітая і Расеі "бязмежныя".

“Вядома, такая магчымасць ёсць. Пытанне аб тым, наколькі гэта верагодна, я думаю, залежыць ад сцэнару”, - заявіла кіраўніца Нацыянальнай выведкі ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках