27 красавiка 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабная DDoS-атака на расейскія сайты

7
Маштабная DDoS-атака на расейскія сайты

Буйная DDoS-атака на папулярныя сеткавыя інфармацыйныя рэсурсы Расеі адбываецца 9 траўня.

Адразу некалькі СМІ паведамілі пра DDoS-напад. Сярод іх - сайт тэлеканала «Дождь» і пецярбургскія парталы «Закс.Ру», «Фонтанка.ру», «Лениздат» і інш

Сайт партала Zaks.Ru не адказвае на запыты карыстальнікаў з раніцы і ўжо да трох гадзін дня. Карыстальнікам выдаецца паведамленне аб тым, што вядзецца супрацьдзеянне DDoS-нападам. У сваю чаргу, сайт тэлеканала «Дождь» на момант напісання гэтай навіны паведамляе пра «тэхнічныя работы», якія працягваюцца. «Атака на сайт апынулася больш сур'ёзнай, чым мы думалі. Цяпер мы робім усё магчымае, каб хутчэй вярнуцца ў анлайн», - гаворыцца на старонцы «Дождя» ў «Фэйсбуку».

Інтэрнэт-карыстальнікам «Дождя» прапануецца глядзець трансляцыю на сяброўскім сайце Slon.Ru (сайты належаць аднаму інвестару), а таксама на афіцыйным канале ў YouTube.

Варта заўважыць, што раніцай 9 траўня заяву пра DDoS-напад як пра спланаваную палітычную акцыю распаўсюдзіла нейкая супольнасць «Хомячков РФ».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках