2 траўня 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ прымерыў маску Ананімуса: узламаны сайт «Белпартизана»

116
КДБ прымерыў маску Ананімуса: узламаны сайт «Белпартизана»

Хакеры ў пагонах пагражаюць узламаць сайты «Хартыі» і «Вясны».

Беларускі незалежны навінавы сайт «Белорусский партизан» быў узламаны сёння, 25 красавіка.

На тытульнай старонцы сайта размешчаны зварот ананімных хакераў. У сваім паведамленні ўзломшчыкі адзначаюць, што з'яўляюцца нібыта «паслядоўнікамі групы Ананімус».

Ананімус - гэта субкультура, якая ўзводзяць у ідэал ідэю ананімнасці і свабоды ў інтэрнэце. Ананімус выступае строга супраць цэнзуры ў інтэрнэце, пераследу і нагляду. У знак пратэсту група ўзламала розныя дзяржаўныя вэб-сайты. Таксама атакі былі накіраваныя і на буйныя арганізацыі па бяспецы. Удзельнікі і прыхільнікі Ананімус могуць быць апазнаныя па нашэнню маскі Гая Фокса, якая стала адным з яго знакаў. Маска Гая Фокса з'яўляецца таксама напамінам аб барацьбе з рэпрэсіўным урадам, як гэта паказана ў фільме «V значыць Вендэта».

Хакеры ў пагонах заяўляюць, што «маглі б заваліць і вас («Белорусский партизан» - заўв. рэд.), і «Хартыю», і «Вясну», і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даем вам магчымасць існаваць пад нашым кантролем».

Адзначым, два дні таму на сайт Хартыі сапраўды быў здзейснены напад. З дапамогай DDoS-атакі зламыснікі змаглі на гадзіну заблакаваць працу рэсурсу, аднак тэхпадтрымка здолела адносна хутка справіцца з нападам. Аналіз ботнета, з дапамогай якога быў здзейснены напад, паказвае на расейска-беларуска-ўкраінскі след (больш за 60% IP былі з Украіны, 30% - з Беларусі).

Нездаровую актыўнасць і масавыя спробы ўзлому наша тэхпадтрымка зафіксавала ўпершыню месяц таму (20 сакавіка). Таксама мы сутыкнуліся са спробамі ўнесці наш сайт у базу заражаных анлайн-рэсурсаў на падставе ілжывых паведамленняў.

Аналіз наведвальнасці нашага сайта і «Белорусскога партизана» сведчыць аб рэзкім ненатуральным зніжэнні актыўнасці наведвальнікаў за апошнія тры дні. Магчыма, гэта звязана з уключэннем дадатковых блакаванняў нашага сайта ўнутры краіны. Калі вы сутыкнуліся з новым блакаваннем нашага сайта, паведаміце пра гэта на charter97@gmail.com.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках