ЗША пацвердзілі, што Расея выкарыстоўвае супраць УСУ забароненую зброю
8- 2.05.2024, 11:17
- 7,224
Выпадкі не адзінкавыя.
У ЗША пацвердзілі, што расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць супраць УСУ забароненую хімічную зброю, і такія выпадкі не адзінкавыя. Таму Дзярждэп ЗША увёў новыя санкцыі супраць Расеі.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Дзярждэпа ад 1 траўня 2024 года. У ЗША таксама ўказалі, якую менавіта зброю акупанты выкарысталі супраць УСУ.
Дзярждэп ЗША афіцыйна заявіў, што Расея выкарыстоўвае забароненую хімічную зброю на фронце і такія выпадкі не адзінкавыя. Расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць хімічнае рэчыва хлорпікрын.
Як заяўляюць у замежнапалітычным ведамстве ЗША, расейскія вайскоўцы таксама выкарыстоўваюць хімічныя сродкі для здушэння беспарадкаў. Такія дзеянні парушаюць Канвенцыю аб забароне хімічнай зброі.
- Выкарыстанне такіх хімічных рэчываў не з'яўляецца адзінкавым выпадкам і, магчыма, абумоўленае імкненнем расейскіх войскаў выцесніць ўкраінскія сілы з умацаваных пазіцый і дасягнуць тактычных пераваг на полі бою, - заявілі ў Дзярждэпе ЗША.
Менавіта выкарыстанне забароненай хімічнай зброі стала падставай для ўвядзення новых санкцый супраць Расеі, аб якіх у ЗША абвясцілі напярэдадні. Абмежаванні наклалі на больш як 280 фізічных і юрыдычных асоб. Сярод іх войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны мінабароны Расеі, расейскі Навукова-даследчы інстытут прыкладной акустыкі і 48-ы Цэнтральны навукова-даследчы інстытут расейскага мінабароны. Вядома, што гэтыя інстытуты маюць дачыненне да стварэння хімічнай зброі.
Акрамя таго, пад дзеянне санкцый таксама патрапілі 4 прыватныя кампаніі, якія таксама маюць дачыненне да распрацоўкі хімічнай зброі.