26 красавiка 2024, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыя можа атрымаць комплексы С-300

22
Сірыя можа атрымаць комплексы С-300

Дыпламаты з Ізраіля і краін Захаду паказалі на прыкметы падрыхтоўкі да пастаўкі расейскіх ЗРК С-300 Башару Асаду.

Гэта, на іхнюю думку, можа кардынальна змяніць расстаноўку сіл у шкуматанай грамадзянскай вайной Сірыі, перадае BBC.

Паводле звестак ізраільскай стараны, Дамаск сёлета пералічыў у расейскі дзяржаўны банк ВЭБ аплаты за шэсць пускавых установак, якія могуць быць устаноўленыя на сірыйскай тэрыторыі пад канец года.

Крыніцы газеты New York Times паведамілі, што аналагічная інфармацыя паступіла ў Вашынгтон ад выведных службаў іншай неназванай заходняй краіны.

Замежнапалітычныя ўстановы Расеі і Сірыі ніяк не камэнтуюць гэтыя паведамленні.

Тым часам у інтэрв'ю агенцтву Reuters неназваны супрацоўнік ізраільскага ўрада заявіў, што Ізраіль звяртаўся да Масквы з просьбай не ажыццяўляць пастаўку комплексаў.

Расея і Сірыя ўклалі кантракт на пастаўку чатырох батарэй С-300 у 2010 годзе, і расейскія афіцыйныя асобы пацвярджалі намер паставіць Дамаску гэтыя ўзбраення.

Сірыя і без таго валодае даволі магутнай сістэмай супрацьпаветранай абароны, а пастаўкі аднаго з самых сучасных расейскіх зенітна-ракетных комплексаў здольныя сур'ёзна абцяжарыць ўсталяванне зоны забароны на палёты над тэрыторыяй краіны, да чаго заклікалі палітыкі, асабліва ў Вялікабрытаніі і Францыі.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран у пятніцу наведае Сочы, дзе ён правядзе перамовы з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Абодва лідэры маюць намер прысвяціць значную частку гутаркі сітуацыі ў Сірыі.

"Безумоўна, адной з ключавых тэм будзе Сірыя з улікам таго, наколькі складана развіваецца там сітуацыя", - заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Канферэнцыя дапаможа?

7 траўня Лаўроў і ягоны амэрыканскі калега Джон Кэры на сустрэчы ў Маскве выказалі жаданне дамагацца правядзення міжнароднай канферэнцыі аб крызісе ў Сірыі.

Як паведаміў Кэры, канферэнцыя пройдзе бліжэйшым зручным часам, у лепшым выпадку - у канцы траўня.

Раней на гэтым тыдні расейскі МЗС выказаў заклапочанасць дзеяннямі Ізраіля, які меркавана заатакаваў аб'екты на сірыйскай тэрыторыі на мінулым тыдні.

"Выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць прыкметы падрыхтоўкі сусветнай грамадскай думкі да магчымасці сілавога ўмяшання ў здоўжаны ўнутраны канфлікт у [Сірыі]. Мы таксама ўдакладняем і аналізуем усе акалічнасці, звязаныя з асабліва трывожнымі паведамленнямі аб нанясенні Ізраілем 3 і 5 траўня паветраных удараў па аб'ектах у прадмесцях Дамаска", - адзначана ў паведамленні афіцыйнага прадстаўніка міністэрства Аляксандра Лукашэвіча.

Блізкаўсходні вобраз

Адна з найбуйнейшых угод продажу зэнітна-ракетных комплексаў С-300 была скасаваная прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым у 2010 годзе пасля прыняцця Радай Бяспекі ААН чацвёртай рэзалюцыі аб санкцыях у дачыненні да Ірана.

На здагадуку СМІ, Расея магла адмовіцца ад простага продажу комплексаў сірыйскаму дыктатару для таго, каб не ўскладняць стасункі з заходнімі партнёрамі. Аднак міжнародныя арганізацыі і экспэрты неаднаразова заяўлялі аб тым, што расейская зброя краінам-выгнанцам можа пастаўляцца праз Беларусь.

Масква не адмаўляе, што пастаўляе зброю сірыйскім уладам, аднак сцвярджае, што расейская зброя не выкарыстоўваецца для барацьбы з паўстанцамі. ЗША і краіны Захаду, наадварот, падтрымліваюць сірыйскую апазіцыю, пры гэтым Вашынгтон намагае, што не пастаўляе зброю паўстанцам.

Нагадаем, днямі пра пастаўкі ЗРК С-300 у Беларусь заяўляў расейскі міністр абароны Сяргей Шайгу. Ён адзначыў, што гэтае пытанне было разгледжанае на пасяджэнні супольнай калегіі міністэрства абароны Расеі і Беларусі. У прыватнасці, Масква плануе паставіць Менску ў 2013 годзе яшчэ 4 дывізіёны зэнітна-ракетных сістэм С-300. Шэраг экспэртаў заяўляў пра тое, што яны могуць быць перапрададзеныя ў Сірыю.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках