2 траўня 2024, Чацвер, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка - другая ракетка свету

38
Азаранка - другая ракетка свету

У панядзелак беларуска Вікторыя Азаранка паднялася на адзін радок у рэйтынгу ВТА і стала другой ракеткай свету.

Перайсці з 3-й на 2-ю пазіцыю беларуска здолела пасля выхаду ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Францыі. Хоць там яна саступіла расеянцы Марыі Шарапавай, але памянялася з ёй месцамі ў спісе лепшых тэнісістак планеты. Узначальвае рэйтынг-ліст пераможца «Ралан Гарос» амерыканка Серэна Уільямс, для якой выйгрыш парыжскага турніру стаў другім з 2002 года, а ўсяго ў яе актыве ўжо 52 выйгрышы на турнірах пад эгідай СТА, у тым ліку 16 перамог у серыі «Вялікага шлема», піша БелТА.

Першая дзесятка сусветнага жаночага рэйтынгу выглядае так:

1. Серэна Уільямс (ЗША) - 13 615 ачкоў
2. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 9625
3. Марыя Шарапава (Расея) - 9415
4. Агнешка Радваньска (Польшча) - 6465
5. Сара Эрані (Італія) - 5335
6. На Лі (Кітай) - 5155
7. Ангеліка Кербер (Германія) - 4915
8. Петра Квітава (Чэхія) - 4435
9. Каралін Вазняцкі (Данія) - 3565
10. Марыя Кірыленка (Расея) - 3436.

У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзіць таксама беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова, у якой 880 ачкоў і 72-я пазіцыя.

У мужчынскім рэйтынгу ў першай тройцы зменаў не адбылося - па-ранейшаму наперадзе сербскі тэнісіст Новак Джокавіч, у якога 11830 балаў, на другім месцы брытанец Эндзі Марэй (8310), а трэцім ідзе швейцарац Роджэр Федэрэр (7640). Васьміразовы трыумфатар «Ралан Гарос» іспанец Рафаэль Надаль (6895), нягледзячы на перамогу ў Парыжы, апусціўся з 4-й на 5-ю пазіцыю, прапусціўшы наперад няўдачніка фіналу, свайго суайчынніка Давіда Ферэра (7220).

Лепшым з беларускіх тэнісістаў у адзіночным рэйтынгу АТП з'яўляецца Уладзімір Ігнацік, у якога 331 бал і 159-е месца. У парным рэйтынгу беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкау займаюць 6-е месца, набраўшы 1450 ачкоў, а лідзіруюць тут амерыканскія браты-блізняты Боб і Майк Браяны, у актыве якіх 8555 балаў. Іх цяперашняя перамога на кортах «Ралан Гарос» стала 88-й у турнірах АТП і 14-й у серыі «Вялікага шлема».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках