2 траўня 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лана Дэль Рэй не даедзе да Менска?

10
Лана Дэль Рэй не даедзе да Менска?

Напярэдадні свайго выступлення ў Беларусі, поп-дзіва адмяніла свае канцэрты ў Піцеры і Маскве.

Амерыканскую зорку Лану Дэль Рэй прыхільнікі чакаюць у Менску 12 чэрвеня. Але цяпер фанаты сумняюцца, ці зможа яна выйсці на сцэну «Менск-Арэны»? Уся справа ў тым, што на мінулым тыдні яе выступлення чакалі ў Расеі. Але канцэрт у Санкт-Пецярбургу, які павінен быў адбыцца 6 чэрвеня, перанеслі на 19 чысло. А маскоўскае выступленне спявачка адмяніла за некалькі гадзін да выхаду на сцэну, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- У сувязі з дрэнным самаадчуваннем Ланы Дэль Рэй канцэрт адмяняецца, - абвясцілі фанатам.

Прычына дрэннага самаадчування - прастуда і хворае горла. Лекары параілі дзяўчыне даць час арганізму цалкам аднавіцца, што яна і зрабіла.

Беларускіх прыхільнікаў, якія зараз не на жарт ўсхваляваныя, супакойваюць.

- Нам не пацвярджалі ніякай адмены канцэрту, мы рыхтуемся да яе прыезду і выступленне ў сіле, - распавялі менскія арганізатары канцэрта.

Застаецца спадзявацца, што да 12 чэрвеня Лана Дэль Рэй цалкам адновіцца і зможа выйсці на сцэну.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках