17 траўня 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джазавая субота ў Менску прайшла пад проліўнем

13

Людзі стаялі пад парасонамі і не сыходзілі.

Яшчэ ў траўні стала вядома, што тры суботы запар каля гарадской ратушы будуць праходзіць джазавыя суботы. Арганізатары імпрэзы абяцалі прывезці самых вядомых джазмэнаў, якія будуць забаўляць публіку па тры гадзіны тры чэрвеньскія суботы: 8, 15 і 29 дня. Прычым цудоўную музыку менчукі і госці сталіцы могуць паслухаць абсалютна бясплатна, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Сёння на першы канцэрт суботніх джазавых вечароў прыйшло некалькі сотняў чалавек. Вось толькі з надвор’ем не пашэнціла. Прыкладна праз паўгадзіны некаторыя людзі пачалі разыходзіцца. Праўда, асноўная маса стаяла і слухала джаз далей. Некаторыя атабарыліся на летніх верандах мясцовых кавярняў і, п’ючы гарачую гарбату (або штосьці мацнейшае), слухалі музыку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках