2 траўня 2024, Чацвер, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус перамог у турніры Сусветнага выкліку ў дзесяцібор'і

9
Беларус перамог у турніры Сусветнага выкліку ў дзесяцібор'і

Андрэй Краўчанка стаў пераможцам турніру Сусветнага выкліку ў дзесяцібор'і ў Чэхіі.

Наш зямляк атрымаў перамогу ў спаборніцтвах у дзесяцібор'і і прадаўжае паспяховыя выступы ў сезоне, вярнуўшыся ў спорт пасля цяжкай траўмы і перанесенай аперацыі, паведамляе БелТА.

У чэшскім горадзе Кладна Андрэй Краўчанка набраў суму 8380 балаў. Спартоўца ў шэрагу дысцыплін паказаў лепшыя дасягненні ў сезоне, а ў штурханні ядра ўсталяваў асабісты рэкорд. Вынікі Краўчанкі ў бегавых дысцыплінах выглядаюць так: 100 м - 11,23 сек., 110 м з бар'ерамі - 14,14 сек., 400 м - 49,17 сек., 1500м - 4 хв. 41,8 сек. У скачках у вышыню ён пераадолеў 2 м 9 см, у скачках з шастом - 4 м 82 см, у скачках у даўжыню - 7 м 64 см. Спаборніцтвы ў кіданні дыска беларус закончыў з вынікам 47 м 11 см, у кіданні дзіды - 62 м 52 см. Асабісты рэкорд беларуса ў штурханні ядра цяпер складае 14 м 96 см.

У сусветным рэйтынгу дзесяціборцаў гэтага сезона Андрэй Краўчанка займае другую пазіцыю. У траўні ён ужо перамагаў на прадстаўнічым турніры ў італійскай Фларэнцыі з лепшым вынікам сезона ў свеце 8390 балаў.

Апошнім часам беларусы паспяхова выступаюць на міжнародных спартовых турнірах. Два тыдні таму на трэцім этапе Кубка свету ў кулявой стральбе ў Мюнхэне, нашы землякі здабылі залаты і бронзавы медалі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках