2 траўня 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Лукашэнка баіцца згубіць расейскія выгоды

15
Анатоль Лябедзька: Лукашэнка баіцца згубіць расейскія выгоды

Беларускі правадыр разумее, што Віктар Януковіч - яго наўпроставы канкурэнт за расейскія рэсурсы.

Такім чынам старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org магчымую сустрэчу Лукашэнкі і прэзідэнта Украіны.

«Трэба канстатаваць, што паміж афіцыйным Кіевам і Менскам адназначна больш праблем, чым перспектыўных планаў супрацоўніцтва. Калі мы гаворым пра постсавецкую прастору, то Лукашэнка разглядае Віктара Януковіча ў якасці канкурэнта, бо ў Расеі ёсць вялікая зацікаўленасць на палітычным узроўні ва Украіне. Як толькі яна дрэйфуе ў бок Еўропы, то на постсавецкай прасторы ўзнікае магутны цэнтр процівагі намерам Крамля ў аб'яднанні зямель вакол сябе. Гэта значыць, што для рэалізацыі сваіх планаў Маскве трэба купляць сімпатыі Кіева, каб той не дрэйфаваў у бок Еўропы, а паварочваўся тварам да Расеі», - мяркуе палітык.

Ён адзначыў, што гэта, у сваю чаргу, каштуе немалых рэсурсаў.

«Калі ў гэтым эканамічным становішчы даваць нешта Кіеву, значыць, гэта трэба забраць у Лукашэнкі. Таму беларускі правадыр заўсёды будзе раўніва глядзець на Януковіча, як на канкурэнта ў барацьбе за расейскія выгоды. Але ёсць і іншы вузел праблем. Напрыклад, дэмпінгавыя кошты беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку. Цяпер прэзідэнт Украіны ўводзіць абмежаванні, каб абараніць свае НПЗ», - падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

Лідар АГП дадаў, што сярод іншага застаецца неразвязаным пытанне мяжы.

«Беларуская старана прывязвае сюды запазычанасць Украіны перад Беларуссю, якая цягнецца яшчэ з савецкіх часоў. Маўляў, вы нам вяртаеце пазыку, а мы ідзем насустрач у развязанні пытання аб мяжы. Гэтая праблема існуе ўжо даўно, але дагэтуль так і не развязаная. Украіна адмаўляецца прызнаваць пазыку савецкіх часоў, а беларуская старана блакуе пагадненне аб мяжы. Кожны трымае ў кішэні свой козыр, і калі трэба выкарыстоўваць нейкае вета, то яго дастаюць з кішэні. Лукашэнка - гэта заімшэлы аўтарытарны рэжым, а Януковіч марыць унесці такія ж самыя вагары кантролю ва Украіне. Гэта адзінае што сёння у чымсьці іх аб'ядноўвае», - падсумаваў палітык.

Тэлефонная размова, падчас якой Лукашэнка і Януковіч дамовіліся аб сустрэчы ў Кіеве, адбылася сёння.

Апошні раз яны бачыліся ў сталіцы Казахстана напрыканцы траўня. На пасяджэнні вышэйшай Еўразійскага эканамічнай рады, якая прайшла ў Астане, беларускі правадыр трапіў у скандал праз сваю балбатню. Падчас цырымоніі падпісання некалькіх тэхнічных дакументаў Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая адбылася пасля перамоў кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза, Лукашэнка са смехам вымавіў фразу: «Януковіч да нас, мабыць, ужо ніколі не прыедзе». Мікрафон пры гэтым заставаўся ўключаным, і ягоныя словы пачулі журналісты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках