2 траўня 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за рэпетыцыі парада перакрыюць вуліцы ва Уруччы

8
З-за рэпетыцыі парада перакрыюць вуліцы ва Уруччы

Абмяжоўваецца рух у раёне аэрадрома «Ліпкі».

З 11 па 21 чэрвеня ў сувязі з трэніроўкамі параду войскаў Менскага гарнізона на ваенным аэрадроме «Ліпкі» па аўторках, серадах, чацвяргах і пятніцах з 8.50 да 9.40 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках па маршруце: механізаваны танкавы парк - вуліца Заснавальнікаў - вуліца Скарыны - МКАД - мясцовы праезд - аэрадром «Ліпкі», паведамляе прэс-служба ДАІ.

З 14.50 да 15.40 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках па маршруце: аэрадром «Ліпкі» - МКАД - вуліца Купрэвіча - вуліца Скарыны - вуліца Заснавальнікаў - механізаваны танкавы парк.

Нагадаем, з-за рэпетыцыі парада таксама перакрыюць праспект Машэрава. З 10 чэрвеня па вечарах абмежаваны рух па праспекце Машэрава ў Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках