2 траўня 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэшмоб у Лондане: 60 тысяч чалавек праспявалі хіт Queen (Відэа)

26

Адзін з самых характэрных спантанных флэшмобаў прайшоў на Emirates Stadium у брытанскай сталіцы.

60-тысячны натоўп гледачоў, чакаючы 1 чэрвеня пачатку канцэрту амерыканскага панк-рок гурта Green Day, праспяваў хорам хіт Queen «Bohemian Rhapsody», паведамляе CBS.

Песня, напісаная ў 1975 годзе - далёка не самая простая для запамінання кампазіцыя. Акрамя складанай мелодыі, «рапсодыя» адрозніваецца вельмі цяжкім тэкстам. Фанаты, зрэшты, справіліся з выкананнем без асаблівых праблем. А пасля падзякавалі сабе за выступ воплескамі, піша NEWSru.com.

Смешны выпадак з выкананнем «Bohemian Rhapsody» адбыўся ў Канадзе ў мінулым годзе, калі затрыманы паліцыяй чалавек праспяваў гэты хіт на заднім сядзенні паліцэйскай машыны.

Прамовіўшы невыразную прамову пра тое, што напраўду цвярозы і не зрабіў нічога супрацьзаконнага, і не знайшоўшы водгуку ў супрацоўнікаў правапарадку, мужчына заявіў, што ягоны арышт напраўду не пытанне ягонага «нібыта алкагольнага ап'янення», а пытанне братэрства ўсіх людзей на планеце. І падумаўшы крыху над сваёй фразай «усё не так ужо важна», што ўвекавечыў гурт Queen у «Bohemian Rhapsody», зняў акуляры і, заглушаючы паліцэйскую рацыю, зацягнуў першыя радкі знакамітай песні: «Гэта рэальнасць ці ілюзія?» Памяць у канадца бала хвацкая. Не пераблытаўшы ні радка, ён праспяваў ўсю рапсодыю, акампануючы сабе на ўяўных барабанах.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках