2 траўня 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Пракаповіч: Дэвальвацыі не будзе

263
Пётр Пракаповіч: Дэвальвацыі не будзе

Віцэ-прэм'ер паўтарыў фразу, сказаную ім напярэдадні крызісу 2011 года.

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч мяркуе, што падстаў для дэвальвацыі беларускага рубля няма. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра краіны Пракаповіч паведаміў сёння падчас жывой лініі ў газеце «Рэспубліка».

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што курс сёння фармуецца зыходзячы з попыту і прапановы на біржы.

«На сёння для дэвальвацыі няма падстаў. Нацыянальны банк з пачатку года купіў блізу $1 млрд. Таму якія могуць быць падставы для дэвальвацыі?» - адзначыў ён.

Закранаючы магчымы сярэдні заробак ў рэспубліцы ў 2014 годзе, віцэ-прэм'ер сказаў: «Спадзяемся, што заробак будзе не меншы, чым той, які маем у 2013 годзе плюс прыкладна $100».

У гэтым годзе ўрад разлічвае выйсці на сярэдні заробак у краіне прыкладна ў $600.

«Калі будзем добра працаваць, то будзем зарабляць не менш, а больш», - падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Нагадаем, Пётр Пракаповіч ўжо выступаў з такой заявай напярэдадні крызісу 2011 года, калі беларускі рубель абясцэніўся ўтрая.

«Пакуль я з'яўляюся старшынём праўлення Нацбанку, ніякай разавай дэвальвацыі ніколі не будзе», - заявіў ён у сакавіку 2011 года.

Пра гэта ж гаварыў і беларускі правадыр. Як перад дэвальвацыяй 2009, так і напярэдадні абвалу пасля прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка заяўляў, што прычын для страху няма.

Учора сённяшняя кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова таксама заявіла, што «перадумоў для дэвальвацыі, такой, якая ў нас была ў 2011 годзе, няма».

Дэжавю…

Напісаць каментар 263

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках