Пінчук страляў па людзях на стаянцы
33- 25.06.2013, 11:10
- 27,667
На аўтамабільнай стаянцы каля Пінскага камбіната хлебапрадуктаў невядомы мужчына двойчы стрэліў з абрэза паляўнічай стрэльбы.
Інцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня, хуліган мэтанакіравана страляў у людзей. У выніку гэтага 24-гадовы пінчук трапіў у лякарню з раненнем правага сцягна, а 40-гадовы - з ранай у правым перадплеччы, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Пазней была ўстаноўленая асоба стрэлка. Гэта непрацуючы 31-гадовы жыхар Пінска, раней судзімы за хуліганства. Ён затрыманы. Узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК РБ (хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі).
Нагадаем, 22 чэрвеня ў Менску 29-гадовы раней судзімы непрацуючы менчук адкрыў стральбу па людзях на прыпынку. Інцыдэнт адбыўся каля станцыі метро «Партызанская», мужчына страляў з машыны. У выніку тры чалавекі былі шпіталізаваныя.