19 траўня 2024, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Белтэлекама» забралі долю ў «Дзелавой сетцы»

5
У «Белтэлекама» забралі долю ў «Дзелавой сетцы»

Доля дзяржавы ў СТАА «Дзелавая сетка», якая знаходзіцца ў распараджэнні Белтэлекама, будзе бязвыплатна перададзеная РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам».

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №506 ад 20 чэрвеня 2013 года.

Саўмін пастанавіў «перадаць бязвыплатна долю ў статутным фондзе беларуска-англійскага сумеснага прадпрыемства таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзелавая сетка» ў памеры 40 адсоткаў, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і гаспадарчым вядзенні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», што адпавядае ўнёску ў статутны фонд у памеры 40 000 даляраў ЗША, у гаспадарчае вядзенне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам».

Варта адзначыць, што РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» было створана пад Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку. Праз яго праходзіць увесь інтэрнэт-трафік Беларусі, як унутраны, так і знешні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках