18 траўня 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» забараніў Украіне «распараджацца» расейскім газам у трубе

35
«Газпрам» забараніў Украіне «распараджацца» расейскім газам у трубе

Кіраўнік «Газпрама» назваў кантакты ўкраінцаў з еўрапейскімі партнёрамі расейскай кампаніі незаконнымі.

«Украіна не мае права распараджацца расейскім газам у трубе на тэрыторыі Украіны як сваім, арганізуючы віртуальны рэверс. Гэтыя дзеянні супрацьзаконныя», - сказаў Аляксей Мілер на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Акрамя таго, «Газпрам» прыняў рашэнне больш не аплачваць транзіт газу праз тэрыторыю Украіны авансам, паведамляе РІА «Новости».

Заява Мілера прагучала праз два дні пасля таго, як у «Газпраме» абвясцілі пра намер вылучыць «Нафтагазу» яшчэ мільярд даляраў у рамках авансавага плацяжу. Усяго з 2012 года такіх плацяжоў паступіла больш чым на пяць мільярдаў даляраў. Паводле разлікаў «Газпрама», гэтых грошай павінна хапіць да студзеня 2015 года.

Чаму «Газпрам» вырашыў спыніць транзітныя плацяжы менавіта цяпер, невядома. Можна выказаць здагадку, што гэта звязана з тым, што да 2015 года структура экспарту газу з Расеі можа падвергнуцца значным зменам. Так, у «Газпраме» раней неаднаразова заяўлялі, што хацелі б знізіць залежнасць ад украінскай трубы, пашыраючы альтэрнатыўныя магутнасці (перш за ўсё, праз Беларусь, а таксама па газаправодах «Паўночны паток» і «Паўднёвы паток»).

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках