20 траўня 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце прадпрымальнікі заступіліся за калегу (Відэа)

89

Правакацыя падаткавікоў скончылася канфліктам паміж гандлярамі рынку і міліцыяй.

«Виртуальный Брест» публікуе відэа канфлікту на рэчавым рынку ААТ «Брэсцкі ЦУМ». Інцыдэнт адбыўся 28 чэрвеня 2013 года.

Як паведаміла сведка, да аднаго з прадпрымальнікаў быў адпраўлены пакупнік, ён набыў тавар, і пры гэтым было зафіксаванае нейкае парушэнне правілаў гандлю. Тут жа на месцы апынуліся супрацоўнікі падатковай службы і міліцыя. Аднак прадпрымальнікі паспрабавалі абараніць свайго калегу, «узнікла невялікая блытаніна, усе былі на эмоцыях, пакуль адна з жанчын не змагла супакоіць натоўп».

Нагадаем, 27 ліпеня па ўсёй Беларусі пракацілася аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў. Паводле ацэнак прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх саюзаў, у ёй прынялі ўдзел каля 70 адсоткаў камерсантаў, якія гандлююць на рынках і ў выставачных павільёнах. Прадпрымальнікаў не задаволілі дзеянні ўладаў па пытанні ўвядзення тэхрэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы лёгкай прамысловасці». Рашэнне аб аднадзённай папераджальнай забастоўцы было прынята аднагалосна 130 ІП, якія сабраліся на Форум прадпрымальнікаў 24 чэрвеня. Новы тэхрэгламент абавязвае канчатковага рэалізатара (у тым ліку прадпрымальніка) сертыфікаваць тавары лёгкай прамысловасці і маркіраваць адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў - членаў МС. ІП лічаць, што дарагая працэдура для іх маленькіх партый тавару можа спустошыць дробны бізнес.

Адзін з арганізатараў забастоўкі - лідар грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка атрымаў пяць сутак арышту за правядзенне мітынгу прадпрымальнікаў на рынку «Ждановічы». Ён павінен выйсці на волю 2 ліпеня.

15 ліпеня прадпрымальнікі рыхтуюць «Марш пратэсту» ў Менску. Заяўка на яго правядзенне ўжо пададзеная ў гарвыканкам.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках