18 траўня 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўязны ў ЕЗ Пуціла прызначаны ў Вярхоўны суд

7
Неўязны ў ЕЗ Пуціла прызначаны ў Вярхоўны суд

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе.

Адпаведны ўказ кіраўнік падпісаў 5 чэрвеня.

Суддзямі Вярхоўнага суда прызначаныя Аляксандр Паутаў і Уладзімір Пуціла.

Яны вызваленыя ад раней займаных пасадаў адпаведна намесніка старшыні і суддзі Беларускага ваеннага суда і старшыні і суддзі Менскага гарадскога суда.

Анатоль Фаменка прызначаны старшынёй Віцебскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

Васіль Падольскі прызначаны суддзёй Бабруйскага міжгарнізоннага ваеннага суда на пяцігадовы тэрмін.

Акрамя таго, указам прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў суддзі розных судоў у рэгіёнах Беларусі, змененыя склады прэзідыумаў Магілёўскага абласнога і Беларускага ваеннага судоў.

Уладзімір Пуціла 27 лютага 2012 года ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕЗ. Ён неаднаразова выносіў палітычна матываваныя прысуды актывістам апазіцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках