17 траўня 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы ўдалы развод Пуціна (відэа)

41

Расейцы жартуюць пра пастанову Уладзіміра Пуціна.

Журналісты Таццяна Лазарава і Міхаіл Шац прысвяцілі трэці выпуск інтэрнэт-праекта «Тэлевізія на каленцы» галоўнай навіне ўчорашняга вечара.

Нагадаем, 6 чэрвеня Людміла і Уладзімір Пуцін разам паглядзелі балет «Эсмеральда» ў дзяржаўным Крамлёўскім палацы, пасля якога паведамілі грамадскасці аб разводзе. Людміла Пуціна патлумачыла гэта сваёй нелюбоўю да публічнасці і тым, што яны з мужам праз ягоны напружаны працоўны расклад практычна не бачацца і жывуць рознымі жыццямі.

«Добры вечар! Мы перапыняем наш і ваш сон для спецвыпуску», - паведамілі вядоўцы «Тэлевізіі на каленцы» і зачыталі зборку навін, якія адбыліся пасля скандальнай пастановы:

Нагадаем, беларускі правадыр некалькі гадоў запар з'яўляецца на публіцы не толькі ў суправаджэнні пазашлюбнага сына Мікалая (з чутак, сын Ірыны Абельскай, былой асабістай лекаркі Лукашэнкі), але і ў кампаніі актрысы Купалаўскага тэатра Марты Голубевай.

Афіцыйная жонка Галіна Радзівонаўна Лукашэнка (Жаўняровіч) нават не паехала ў Менск пасля абрання мужа прэзідэнтам Беларусі ў 1994 годзе.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках