2 траўня 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец стварыў радыёкіраванага Супермэна (Відэа)

13

Супермэн і Жалезны чалавек у натуральную велічыню лётаюць над Паўднёвай Каліфорніяй.

Гэтыя персанажы - вынік працы дызайнера і інжынера Ота Дэфенбаха і яго бізнэс-партнёра Эда Хэнлі. Першапачаткова яны заснавалі кампанію па вытворчасці радыёкіраваных самалётаў. Аднак пасля выявілі, што супергероі або іншыя фігуры людзей карыстаюцца куды большай папулярнасцю, перадае тэлеканал NTD.

Пасля эксперыментаў з рознымі матэрыяламі вынаходнікі спыніліся на пенапласце. Іх тварэнні не абмяжоўваюцца ўжо спраектаванымі героямі. На сваім вэб-сайце яны пішуць наступнае: «Калі вы можаце гэта ўявіць, мы зможам прымусіць гэта лётаць», піша NEWSru.com.

«Мы можам увасобіць, літаральна, любога персанажа, якога хочаце прымусіць лётаць, і мы нададзім яму такія характарыстыкі, якія раней ніколі не выкарыстоўваліся. Сёння існуюць банеры або самалёты, якія лётаюць і цягнуць за сабой вялікі банер. Але калі вы бачыце непасрэдна персанажа на стадыёне ці на іншым мерапрыемстве, на пляжы, то гэта - нешта новае. Такога раней ніхто не бачыў, і гэта проста ўражвае», - кажа Эд Хэнлі.

Зрэшты, вынаходнікі не хочуць пускаць сваю прадукцыю ў масавую вытворчасць. Яны кажуць, што гэтая праца - занадта індывідуальная. Пры гэтым, кошт зыходных матэрыялаў для аднаго макета не перавышае 500 даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках