2 траўня 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два дзесяткі пляжаў санслужбы раяць абыходзіць бокам

5
Два дзесяткі пляжаў санслужбы раяць абыходзіць бокам

Кожны дзесяты з правераных беларускіх пляжаў не адпавядае санітарным і гігіенічным нормам.

Пра гэта сведчыць даследаванне Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

За першы тыдзень ліпеня спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы ацанілі стан 391 зоны рэкрэацыі. І высветлілі - на 43 з іх (11%) тэрыторыя пляжу патрабуе правядзення ўборкі, не праведзены пакос пустазелля, перапоўненыя кантэйнеры для збору смецця і г.д, піша «Інтэрфакс».

Таксама для лабараторных даследаванняў было адабрана 882 пробы вады. 50 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам: 30 па мікрабіялагічных паказчыках (3,4%), 20 - па санітарна-хімічных (2,3%).

Пастановамі галоўных дзяржаўных санітарных лекараў абмежаваная альбо спыненая эксплуатацыя 21-й зоны рэкрэацыі.

Забароненая эксплуатацыя 4 зон адпачынку:

пляж на р. Прыпяць да рэчышча Мерлявіцы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці;

пляж на возеры в. Гурнафель ААТ «Васілішкі» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці;

гарадскі пляж у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці;

гарадскі пляж на возеры ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці.

Прыпыненая эксплуатацыя 10 зон адпачынку:

правы і левы берагі пляжу «Цэнтральны» ў г. Брэсце;

пляж РУП «Брэсцкае аддзяленне БелЧ» Брэсцкага раёна;

пляж КУМПП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» на р. Ведзьма ў г. Ляхавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

пляж на р. Шчара в. Дарава КУМПП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

пляж на вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка» в. Галоўнінцы аддзела адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

пляж на р. Прыпяць КУП «Жылкамбуд г. Нароўлі» Гомельскай вобласці;

пляж на возеры г. Шчучын Шчучынскага РУП ЖКГ Гродзенскай вобласці;

пляж сажалкі в. Луцкаўляны СВК ім. Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна;

пляж № 3 «Фарштат» на р. Бярэзіна Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Абмежаванае купанне дзяцей у 7 зонах адпачынку:

пляж на р. Глініца ў г. Жыткавічы КУП «Жыткавіцкі камунальнік» Гомельскай вобласці;

пляж на р. Ведрыч ДВЛГУ «Рэчыцкі вопытны лясгас» Гомельскай вобласці;

пляж «Цэнтральны» на р. Нёман у Гродзенскай вобласці;

пляж «Ур. Ласосна» ў г. Гродна;

пляж зоны адпачынку «Заслаўскія сажалкі» Менскага раёна;

пляж зоны адпачынку «Бярэзінскае» Маладзечанскага раёна Менскай вобласці;

гарадскі пляж на р. Дняпро ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках