2 траўня 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стала пасланкай Fashion's Night Out 2013

10

У верасні гэтага года ў Расеі пятым разам пройдзе праект часопіса Vogue - Fashion's Night Out.

Яго афіцыйнай пасланкай стане супермадэль, беларуска Марына Лінчук.

Паводле заведзенай традыцыі Марына і галоўная рэдактарка VOGUE Вікторыя Давыдава пройдуць асноўнымі пунктамі на карце «Моднай ночы», пагутараць з гасцямі і дадуць інтэрв'ю галоўным тэлеканалам і выданням краіны, паведамляе VOGUE.ru.

Гэты год асаблівы для VOGUE: часопіс адзначае дату - 15 гадоў у Расеі, а яго флагманскі праект - Fashion's Night Out - 5 гадоў, так што размах «Моднай ночы» абяцае быць шырокім: яшчэ больш зорак, марак, буцікоў і гандлёвых цэнтраў возьмуць удзел ў гэтай падзеі.

У Маскве Fashion's Night Out пройдзе 4 верасня, а ў Санкт-Пецярбургу - 12 верасня.

У мінулым годзе пасланкай Fashion's Night Out была супермадэлька Наталля Вадзянава.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках