2 траўня 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» распляжыла літоўскую «Круою» ў Лізе Еўропы

4
Менскае «Дынама» распляжыла літоўскую «Круою» ў Лізе Еўропы

Дынамаўцы перамаглі ў матчы з «Круоей» з лікам 5:0.

Такім чынам, беларускія футбалісты выйшлі ў другі кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы.

Матч прайшоў сёння на стадыёне «Трактар» у Менску. Гэта другая сустрэча беларускіх футбалістаў з літоўскай «Круоей». Першы матч адбыўся 4 ліпеня ў Шаўляе і скончыўся лікам 3:0.

Напярэдадні сённяшняй сустрэчы склад «Дынама» папоўніў шэраг футбалістаў: абаронца Сяргей Канцавы, паўабаронцы Ненад Адамовіч і Неманья Ніколіч, форвард Лазар Веселіновіч, праўда яны не маглі браць удзел у матчы.

Ад пачатку гульні дынамаўцы за 17 хвілін забілі ў браму спаборніка чатыры галы. Іх аўтарамі сталі Арцём Быкаў (5), Эрнана Фігерэда (12) і Дзмітрый Сычоў (16, 17).

Пяты гол у матчы на 71-й хвіліне забіў Уладзімір Хвашчынскі.

Праз тыдзень «Дынама-Мінск» сустракаюцца з «Лакаматывам» з Заграба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках