3 траўня 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія журналісты нахамілі міністру культуры Беларусі

209
Расейскія журналісты нахамілі міністру культуры Беларусі

Журналістаў расейскіх СМІ абурыла выступленне Барыса Святлова на беларускай мове.

Гэта адбылося сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску. Міністр культуры звярнуўся да прысутных з уступным словам па-беларуску.

«Фэст «Славянскі базар у Віцебску» стаў сусветным брэндам, які вабіць тысячы артыстаў, прыхільнікаў, турыстаў з розных краін, прадстаўнікоў СМІ, усіх, хто цікавіцца музычнай культурай», - падкрэсліў Барыс Святлоў. Ён таксама адзначыў, што за мінулыя гады на форуме мастацтваў у Віцебску пабывалі дзясяткі тысяч лепшых прадстаўнікоў культуры розных краін, а сам фестываль ператварыўся ў безумоўны сімвал яднання славянскіх ды іншых культур на аснове гуманістычных ідэй міру, дабра і стварэння, паведамляе БелТА.

Адразу пасля заканчэння выступу беларускага міністра культуры з першых шэрагаў пачуліся незадаволеныя заўвагі, піша «Наша Нiва».

«А цяпер перакладзіце нам тое, што вы сказалі», - запатрабавала адна з прысутных.

«Мы тут не лішнія, па-першае», - сказала другая.

Барыс Святлоў пастараўся закасаваць інцыдэнт і перайшоў на расейскую мову. На ёй ён адказваў і на пытанні, якія задавалі яму ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, «Славянскі базар» у гэтым годзе змяніў свой фармат. Арганізатары адмовіліся ад шэрагу мерапрыемстваў і скарацілі працягласць фестывалю.

Напісаць каментар 209

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках