5 траўня 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка – П’ехе: «Тое, што вы падвярнулі нагу, у гэтым велізарны сэнс»

147
Лукашэнка – П’ехе: «Тое, што вы падвярнулі нагу, у гэтым велізарны сэнс»

Расейскай спявачцы прыйшлося прыйсці на цэрымонію адкрыцця «Славянскага базару», нягледзячы на траўму.

Учора па дарозе ў міжнародны прэс-цэнтр у Віцебску, Эдзіта П'еха падвярнула нагу і ўпала, у сувязі з чым нават прыйшлося адмяніць яе сустрэчу з журналістамі. Беларускі кіраўнік знайшоў у гэтым «велізарны сэнс», піша «Інтэрфакс».

«Тое, што вы падвярнулі нагу, у гэтым велізарны сімвал. Пра ўсё можна забыцца. Кветак вам дарылі мора, акіян. Узнагароды ў вас ёсць. Але тое, што вы, ідучы на гэтую цэрымонію ўзнагароджання, падвярнулі нагу, гэта заўсёды будзе помніцца», - сказаў Лукашэнка, уручаючы П’ехе спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення».

«Я папрашу губернатара, ён урач-хірург, ён абследуе вас сёння і вылечыць вас да раніцы, і вы будзеце без спецыяльнага суправаджэння», - паабяцаў Лукашэнка.

Расейскія журналісты ўжо назвалі камплімент беларускага кіраўніка «нязграбным».

Фота: belta.by

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках