5 траўня 2024, Нядзеля, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ на Валыні: Шасцёра беларусаў знаходзяцца ў цяжкім стане

3
ДТЗ на Валыні: Шасцёра беларусаў знаходзяцца ў цяжкім стане

Шасцёра пацярпелых у ДТЗ у Валынскай вобласці грамадзян Беларусі знаходзяцца ў цяжкім стане.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на галоўнага траўматолага Брэсцкай абласной бальніцы Сяргея Кісяля.

«Усяго ў клініцы знаходзяцца 25 беларусаў, з іх 6 - у цяжкім стане (ім патрабуецца транспарціроўка ў ляжачым становішчы), 19 - лёгка пацярпелых (з ўдарамі, ранамі)», - сказаў траўматолаг.

Рыхтуецца транспарт для перавозкі пацыентаў у Беларусь. Паведамляецца таксама, што сярод цяжка пацярпелых грамадзян Беларусі ёсць сямігадовая дзяўчынка, якая знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Па інфармацыі МНС, яе яшчэ ўчора даставілі ў Брэсцкую абласную бальніцу.

У дадзены момант з Брэста ва Украіну адпраўляюцца пяць рэанімабіляў за цяжка пацярпелымі. Астатніх дадому даставіць аўтобус, які прадаставіла турфірма.

Нагадаем, па учорашніх дадзеных, у сутыкненні двух аўтобусаў загінулі 8 чалавек, 31 атрымаў траўмы. Большасць з іх - беларусы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках