5 траўня 2024, Нядзеля, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўташпіёны знялі будучы лімузін Пуціна (Фота)

26

З'явіліся першыя фота топавага лімузіна лінейкі S-Class ад Mercedes: Mercedes-Benz S-Class Pullman.

Аўташпіёны выдання Worldcarfans апублікавалі першыя фота топавага лімузіна лінейкі S-Class ад Mercedes: Mercedes-Benz S-Class Pullman. Ён будзе даўжэй і больш шыкоўным, чым цяперашняя мадэль Pullman, так як навінцы трэба будзе замяніць яшчэ і спачылую люксавую марку Maybach. На браняванай версіі S-Guard Pullman ездзіць Уладзімір Пуцін. Калі яго прыхільнасць нямецкай марцы захаваецца, то на фота - будучы лімузін прэзідэнта Расеі. У продаж грамадзянская, небраняваная, версія паступіць у траўні 2014 года, піша NEWSru.com.

Новае сямейства S-Class было прадстаўлена ў траўні гэтага года, але пакуль толькі ў двух версіях: «звычайнай» даўжынёй 5116 мм і доўгабазнай - 5246 мм. «Пульман» будзе яшчэ больш манументальным і шыкоўным. Worldcarfans мяркуе, што ён дадасць ад 15 да 30 сантыметраў даўжыні ў параўнанні са стандартнай мадэллю.

Уся дабаўленая плошча дастанецца заднім пасажырам: на шпіёнскіх фота добра бачна, што ў прататыпа больш і заднія дзверы, і сярэднія стойкі. Колавая база стандартнай версіі - 3035 мм, а ў «Пульмана» яна можа дасягаць 3515 мм. Аўтамабіль цалкам будзе толькі злёгку недацягваць да шасці метраў у даўжыню.

Пад капотам S-Class Pullman будзе самы магутны сярод прапанаваных для S-Class рухавік - твінтурба V12, які выдае каля 600 л.с. Пазней, як чакаецца, будзе прапанаваная і гібрыдная версія.

Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што будучы прэзідэнцкі лімузін распрацоўваюць і ў Расеі ў рамках праекта картэж. Але праект «ЗіЛа» Пуціну не спадабаўся, і яго адправілі на дапрацоўку.

Фота: worldcarfans.com
Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках