5 траўня 2024, Нядзеля, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя непазбежная

60
Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя непазбежная

Беларусы страцілі давер да нацыянальнай валюты.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, каментуючы адток тэрміновых дэпазітаў у беларускіх рублях.

«На мой погляд, усё рухаецца ў чаканым кірунку. У нейкай ступені гэта звязана з адпачынкам людзей, якія зараз больш трацяць на куплю валюты для паездак за мяжу, і забіраюць свае ўклады. Але наогул, памяншэнне дэпазітаў кажа пра тое, што ва ўкладчыкаў узмацняецца сумнеў ва ўстойлівасці нацыянальнай валюты. Гэты недавер выкліканы эканамічнай сітуацыяй, якая ў нас існуе: нізкай канкурэнтаздольнасцю беларускіх тавараў на сусветным рынку і, перш за ўсё, на рынку Расеі, праблемамі са збытам залежаў гатовай прадукцыі на складах, дэбіторскай запазычанасцю. Усё гэта выклікана нерэфармаванасцю беларускай аўтарытарна кіраванай эканомікі», - лічыць навуковец.

Эканаміст падкрэсліў, што беспадстаўныя планы беларускага ўрада па бурнаму росту эканомікі выклікаюць толькі здзіўленне.

«Будуць працягвацца ранейшыя тэндэнцыі: рост коштаў, пагаршэнне ўзроўню жыцця і гэтак далей. Па маім перакананні, у цяперашніх умовах дэвальвацыя непазбежная і патрэбная. Не абвальная, але 9500 - 10 000 рублёў за даляр неабходныя. Я думаю, што ўрад нейкі час будзе трымацца, але пасля вымушана будзе пайсці на такія меры, асабліва, калі пачнецца зніжэнне золатавалютных рэзерваў. Сёння яны афіцыйна складаюць 8 мільярдаў даляраў, аднак, у камерцыйных банкаў мінус складае 5,6 мільярда. Справа ў тым, што Нацбанк канфіскаваў у камерцыйных банкаў валюту і замясціў яе беларускімі рублямі, якія выкарыстоўваюцца для крэдытавання эканомікі. Вы можаце падняць афіцыйныя дадзеныя і ўбачыце мінус чыстых замежных актываў. Адпаведна, чыстыя рэзервы ў краіне складаюць менш трох мільярдаў, а гэта вельмі мала. Таму, да канца года курс даляра будзе 9500, і то калі яго будуць трымаць, а калі не, то ўсе 10 тысяч», - перакананы эксперт.

Нагадаем, у чэрвені 2013 года ўпершыню з кастрычніка мінулага года зафіксаваны адток тэрміновых дэпазітаў фізічных і юрыдычных асоб у беларускіх рублях.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках