2 траўня 2024, Чацвер, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» пабудуе азотны комплекс у Гродна

12
«Газпрам» пабудуе азотны комплекс у Гродна

Расейская кампанія падпісала дамову аб будаўніцтве комплексу на прадпрыемстве «Гродна Азот».

Канцэрн «Белнафтахім» і даччыная кампанія расейскага «Газпрама» дасягнулі дамоўленасці аб прапрацоўцы схемы супрацоўніцтва пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў беларускім ААТ «Гродна Азот».

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе канцэрна.

«Па выніках перамоваў у Маскве дасягнутыя дамоўленасці аб прапрацоўцы схемы сумеснай рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве азотнага комплексу ў ААТ «Гродна Азот». Для гэтага ствараецца працоўная група з прадстаўнікоў канцэрна і Групы «Газпрам», - паведамілі ў канцэрне.

Як паведамлялася, інвестыцыйны праект па стварэнні азотнага комплексу ў ААТ «Гродна Азот» уваходзіць у пяцёрку інтэграцыйных расейска-беларускіх інвестпраектаў. Пры гэтым раней прадстаўнікі расейскіх органаў дзяржкіравання неаднаразова адзначалі, што гатоўнасць беларускага боку да практычнай рэалізацыі гэтых праектаў будзе з'яўляцца адной з асноўных умоў прадастаўлення Менску ў 2013 годзе жаданых аб'ёмаў імпарту нафты і ключавым момантам у перамовах па нафтавым балансе на 2014 год.

Праект па будаўніцтве азотнага комплексу ў ААТ «Гродна Азот» фактычна ўяўляе сабой стварэнне новай буйнамаштабнай вытворчасці азотных угнаенняў. У склад праекта ўваходзяць сумешчаны цэх па вытворчасці аміяку, метанолу, вадароду і цэхі карбаміду. Вытворчасць азотных угнаенняў вырасце на 231 тыс. тон у год.

У цяперашні час кошт праекта ацэньваецца больш чым у $1 млрд.

Раней прадстаўнікі беларускага ўрада называлі ў ліку магчымых партнёраў па гэтым праекце, акрамя «Газпрама», таксама расейскі «Еўрахім».

«Гродна Азот» - адно з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску вадкага тэхнічнага аміяку, азотных мінеральных угнаенняў (карбамід, карбаміда-аміячная сумесь, сульфат амонія), тэхнічнага метанолу, капралактаму. Прадпрыемства з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі прамысловым спажыўцом прыроднага газу і адзіным вытворцам азотных угнаенняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках