5 траўня 2024, Нядзеля, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветнагляд зняпраўдзіў наяўнасць АЧС у Менскай вобласці

24

На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці забіраюць свіней праз блізкасць першага асяродку АЧС.

У сувязі з паведамленнямі, якія з'явіліся на некаторых інтэрнэт-рэсурсах аб выбуху афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці, дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь паведаміў, што інфармацыя, апублікаваная са спасылкай на супрацоўнікаў ГУ «Стаўбцоўская раённая ветэрынарная станцыя» не адпавядае рэчаіснасці.

Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду расцэньвае гэта як спробу напальвання абстаноўкі вакол сітуацыі з гэтым захворваннем у краіне, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце дэпартамента.

На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна на 12 ліпеня 2013 не зафіксавана выпадкаў здыхаты свіней, выкліканага АЧС.

«Цяпер у гэтым раёне, які ўвайшоў у першую зону пагрозы, у сувязі з рэгістрацыяй асяродку афрыканскай чумы свіней у суседнім з ім Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласці, праводзіцца комплекс мерапрыемстваў для недапушчэння распаўсюджвання гэтага захворвання, у тым ліку канфіскацыя і забой свіней для стварэння буфернай зоны», сцвярджаюць у дэпартаменце.

Названыя мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з пастановай Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта і рэгламентаванымі ветэрынарна-санітарнымі правіламі барацьбы з афрыканскай чумой свіней.

Раней charter97.org паведамляў са спасылкай на работніцу раённай ветэрынарнай станцыі, што ў Стаўбцоўскім раёне Менскай вобласці зафіксаваны трэці асяродак афрыканскай чумы свіней. Супрацоўніца ўстановы распавяла, што асяродак інфекцыі быў знойдзены ў некалькіх вёсках Літвенскага сельсавета.

У Беларусі афіцыйна пацверджана наяўнасць двух асяродкаў АЧС - у філіяле «Лучоса» Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў і ў вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках