17 траўня 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сціплы» дыктатар жыве ў палацы і ездзіць на Maybach

172

Аляксандр Лукашэнка заклікаў падначаленых весці больш сціплы лад жыцця.

Пры гэтым сам ён аддае перавагу адпачынку з размахам, носіць дарагія гадзіннікі і мае ў сваім гаражы шыкоўны Maybach.

- Мы пастаянна аказваем і будзем аказваць жорсткі, каласальны ціск на дзяржаўны апарат, на чыноўнікаў, прымушаючы іх служыць людзям, не браць чужога і весці сціплы лад жыцця, - такую заяву кіраўнік зрабіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды афіцыйнага дня незалежнасці.

Пры гэтым сам Лукашэнка далёка не аскет. «Салiдарнасць» прыводзіць толькі некаторыя вядомыя грамадскасці прыклады, якія дэманструюць, ад чаго сам кіраўнік дзяржавы не адмовіўся на карысць «сціплага ладу жыцця».

Не адмовіўся ад паездак на дарагія курорты, напрыклад, у швейцарскія Альпы па запрашэнні прэзідэнта тамтэйшага НАК і за кошт аўстрыйскага бюджэту ў 2002 годзе. У 2010 годзе вядомы аўстрыйскі журналіст Эрвін Рот апублікаваў квітанцыі, паводле якіх адпачынак дэлегацыі з Беларусі пацягнуў на 200 тысяч еўра.

Сямізоркавы гатэль у Абу-Дабі, у якім спыняўся Лукашэнка ў 2007-м па запрашэнні шэйха

Не адмовіўся ад дарагіх гадзіннікаў. Барак Абама абыходзіцца гадзіннікам за 325 даляраў. Лукашэнка носіць швейцарскі Patek Philippe Calatrava 5120j амаль за 17 тысяч даляраў, якія каштуе больш васьмі яго афіцыйных заробкаў.

Не адмовіўся ад шыкоўнага аўто, атрыманага ад невядомага грамадскасці дарыльшчыка. На пытанне журналістаў пра новы аўтамабіль Лукашэнка адказаў: «Шчыра кажучы, мне на дзень нараджэння адзін расейскі чалавек падарыў Maybach».

Не адмовіўся ад рэзідэнцыі ў Сочы на тэрыторыі санаторыя «Беларусь».

Не адмовіўся ад самалёта Boeing-767, які раней належаў прэзідэнту Туркменістана і, па наяўнай інфармацыі, быў набыты беларускім бокам за суму каля 100 мільёнаў даляраў. Паведамляецца, што ў самалёце маюцца «шырокія белыя скураныя сядзенні і канапы, драўляная ашалёўка, залатыя шторы», а ў душавой выкарыстаныя каштоўныя металы і камяні.

Не адмовіўся ад новай гіганцкай рэзідэнцыі, аператыўна пабудаванай на праспекце Пераможцаў, якая знаходзіцца на Плошчы дзяржаўнага сцяга, якая будзе афіцыйна адчыненая 2 ліпеня познім вечарам.

І гэта далёка не поўны пералік таго, ад чаго не адмовіўся чалавек, якія заклікае іншых да сціплага ладу жыцця.

Фота: БелаПАН
Напісаць каментар 172

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках