Беларусы нелегальна пампавалі салярку з расейскага нафтаправоду
18- 22.07.2013, 13:41
- 24,667
Крадзеж дызельнага паліва з нафтапрадуктаправоду Унеча-Роўна замежнага прадпрыемства «Захадтранснафтапрадукт» раскрыты ў Гомельскай вобласці.
У расейскую трубу незаконна ўрэзаліся мясцовыя жыхары, паведамляе прэс-цэнтр УУС Гомельскага аблвыканкама.
Міліцыянты кіравання ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці і службы бяспекі прадпрыемства зладзілі засаду каля месца ўрэзкі і затрымалі злачынную групу з доказамі злачынства пры крадзяжы дызпаліва. У іх канфіскавалі некалькі ёмістасцяў па тысячы літраў з выкрадзеным палівам, адвод з алюмініевага дроту даўжынёй больш за паўтары кіламетры.
Паведамляецца, што адзін з удзельнікаў групы раней быў судзімы за аналагічнае злачынства.