11 траўня 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамоўныя матчы ў Нігерыі: чатыры галы за хвіліну

20
Дамоўныя матчы ў Нігерыі: чатыры галы за хвіліну

Гульцы нацыянальнай футбольнай лігі Нігерыі дыскваліфікаваныя пажыццёва пасля скандалу, які пачаўся пасля двух матчаў, якія завяршыліся з лікам 79:0 і 67:0.

Над двума клубамі - «Плато Юнайтэд Фідэрс» і «Поліс Машын» навісла пагроза пераходу ў ніжэйшую лігу. Перад заключным матчам каманды набралі роўную колькасць ачкоў, і няўдачнік вызначаўся ў завочным супрацьстаянні з улікам розніцы забітых і прапушчаных мячоў, паведамляе BBC.

Абодва гэтыя матчы завяршыліся з неверагодным лікам: каманда «Поліс Машын» разграміла «Бубаяра» - 67:0, а каманда «Плато Юнайтэд Фідэрс» - «Акурбу» - 79:0.

У футбольнай федэрацыі Нігерыі не сумняваюцца, што абодва матчы былі дамоўнымі. Так, камісія падлічыла, што адзін гулец «Плато Юнайтэд Фідерс» забіў за матч 14 галоў, а «Поліс Машын» прымудрылася на працягу адной хвіліны адправіць у браму супернікаў чатыры мячы.

Рашэннем камісіі ўсе гульцы і кіраўніцтва каманд, якія стварылі гэтае шоў, дыскваліфікаваныя пажыццёва, а самі клубы адхіленыя ад удзелу ў чэмпіянаце на 10 гадоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках