18 траўня 2024, Субота, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да прыезду Лукашэнкі ў Кіеве тэрмінова зносяць кіёскі

68

Каля чыгуначнага вакзалу ў Кіеве пачалі тэрмінова прыбіраць кіёскі, паведамляюць уладальнікі шапікаў.

Уладальнікі ўсталяваных каля вакзала кіёскаў паведамілі, што іх прыбіраюць з-за візіту ў сталіцу Украіны Патрыярха Кірыла і беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.

«Госці прыбудуць у Кіеў на браняваным цягніку на мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 1025-годдзя Хрышчэння Кіеўскай Русі. Таму на тэрыторыі вакзалу наводзяць парадак», - паведамілі ўладальнікі МАФаў.

Афіцыйнае святкаванне з дзяржаўнымі і царкоўнымі мерапрыемствамі гадавіны Хрышчэння Кіеўскай Русі будзе працягвацца з 24 па 28 ліпеня, пішуць fakty.ictv.ua.

Нагадаем, на святкаванне таксама прыедзе сын Лукашэнкі Коля. Яны будуць жыць у гасцявой прэзідэнцкай рэзідэнцыі на вул. Ліпскай у Кіеве. Святы малебен з удзелам Колі і яго таты, а таксама прэзідэнтаў Расеі, Украіны, Малдовы, Сербіі і прадстаўніка Папы Рымскага адбудзецца 27 ліпеня.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках