19 траўня 2024, Нядзеля, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць войскаў на вучэннях «Захад-2013» можа перавысіць 13 тысяч

35
Колькасць войскаў на вучэннях «Захад-2013» можа перавысіць 13 тысяч

Першапачаткова заяўленая колькасць войскаў у 13 тысяч вайскоўцаў на маючых адбыцца ў верасні стратэгічных вучэннях «Захад-2013» можа быць павялічаная.

Аб гэтым сёння заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі генерал арміі Валерый Герасімаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Вучэнні будуць праходзіць на дзевяці палігонах на тэрыторыі Расеі і Беларусі. Заяўленая намі колькасць войскаў, якія будуць прыцягнутыя да вучэнняў - 13 тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, але гэтая лічба неканчатковая, магчыма, яна зменіцца», - сказаў ён.

Ён растлумачыў, што Расея і Беларусь маюць права праводзіць вучэнні без апавяшчэння іншых краін з колькасцю задзейнічаных войскаў, якая не перавышае 10 тысяч чалавек.

«Аднак, паколькі на нашы вучэнні мы запрасілі вайсковых аташэ замежных краін, уключаючы краіны НАТО, гэтая заяўленая колькасць можа быць змененая ў бок павелічэння. Цяпер гэта пытанне прапрацоўваецца і вырашаецца», - адзначыў начальнік Генштаба Расеі.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад - 2013» пройдзе ў перыяд з 20 да 26 верасня.

Імі будуць кіраваць міністр абароны Беларусі і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі.

Правядзенне вучэнняў ўжо выклікала непакой сярод суседзяў Беларусі.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі па сцэнару вучэнняў і сілах, якія ўдзельнічаюць у іх, недастаткова, аднак ёсць здагадка, што яны будуць нагадваць вучэнні «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў вучэннях узялі ўдзел звыш 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

20 ліпеня прадстаўнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі палкоўнік Вячаслаў Вусік паведаміў, што колькасць салдат, якія возьмуць удзел у вучэннях, не перавысіць 13 тысяч чалавек. Ён таксама сказаў, што ў мерапрыемстве будуць задзейнічаныя блізу 60 верталётаў і самалётаў і да 250 адзінак баявой тэхнікі. Прадстаўнік Генштаба адзначыў, што вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі, Заходняй вайсковай акругі Расеі, а таксама ў акваторыі Баранцава і Балтыйскага мораў.

Пры гэтым Вячаслаў Вусік адзначыў, што запрашаць прадстаўнікоў НАТА на гэтае мерапрыемства пакуль не плануецца.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках