19 траўня 2024, Нядзеля, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таронта» выкупіць кантракт Міхаіла Грабоўскага

3
«Таронта» выкупіць кантракт Міхаіла Грабоўскага

Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Таронта» выставіў нападаючага зборнай Беларусі Міхаіла Грабоўскага на драфт адмоваў з мэтай выкупу кантракту.

Раней паведамлялася, што «Мэйпл Ліфс» спрабуюць абмяняць 29-гадовага беларуса. Адным з магчымых варыянтаў абмену называўся «Дэтройт».

Пагадненне Грабоўскага з заробкам у 5,5 мільёнаў даляраў у год было разлічана да 2017-га. Такім чынам, «лісцё» выплаціць яму 14,33 мільёна на працягу 8 гадоў, піша sports.ru.

У мінулым сезоне на рахунку Грабоўскага 16 (9 +7) ачкоў у 48 матчах рэгулярнага чэмпіянату, а ў плэй-оф ён адзначыўся 2 перадачамі ў 7 гульнях.

Мінулы сезон стаў горшым у кар'еры Грабоўскага ў плане выніковасці (паказчык колькасць ачкоў у сярэднім за гульню), аднак неабходна ўлічваць, што яго роля ў камандзе змянілася: галоўны трэнер «Таронта» Рэндзі Карлайл выкарыстаў яго ў якасці галоўнага абарончага цэнтрфорварда.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках