9 траўня 2024, Чацвер, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Беларусі будзе да +32°С

15
На выходных у Беларусі будзе да +32°С

Спякота ў Беларусі сыдзе толькі ў пачатку наступнага тыдня.

Сёння тэрыторыя нашай краіны па-ранейшаму застанецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаванага ў вільготнай паветранай масе, паведамляюць у Гідраметцэнтры.

Ноччу ападкаў не чакаецца, затое днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Будзе дзьмуць няўстойлівы ўмераны вецер, пры навальніцах парывісты. Гэтай ноччу тэмпература паветра +12.. +18°С, у разгар дня паветра прагрэецца да +26.. +31°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У бліжэйшыя выходныя надвор'е пачнуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты.

У Беларусі захаваецца гарачае надвор'е. Месцамі пройдуць дажджы, якія будуць мець кароткачасовы характар, дзе-нідзе прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра суботняй ноччу +13.. +20°С, дзённая +24.. +29°С, у паўднёва-усходніх раёнах паветра прагрэецца да +32°С. У нядзелю тэмпературны фон будзе на пару градусаў ніжэй.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках