9 траўня 2024, Чацвер, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер страляў з вінтоўкі па суседзях

63
Пенсіянер страляў з вінтоўкі па суседзях

У Гродна пенсіянер стрэліў у жанчыну, якая выбівала на вуліцы дыван.

Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У двары па вул. Дамброўскага абласнога цэнтра 2 ліпеня вечарам жанчына выбівала дыван, калі, па яе словах, у яе стрэліў невядомы. Каля паловы адзінаццатай вечара яна звярнулася ў бальніцу, дзе канстатавалі кулявое раненне правага перадплечча.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, у здзяйсненні злачынства падазраецца 63-гадовы жыхар Гродна. У яго канфіскаваны асабісты арсенал - пнеўматычная вінтоўка, аптычны прыцэл і кулі.

Вядзецца следства. Крымінальная справа ўзбуджаная па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.339 КК Беларусі і кваліфікаванага як асабліва злоснае хуліганства.

Нагадаем, за апошнія дні выпадкі падобных хуліганскіх выхадак пачасціліся. Так, 22 чэрвеня ў Менску 29-гадовы раней судзімы непрацуючы менчук адкрыў стральбу па людзях на прыпынку. Інцыдэнт адбыўся каля станцыі метро «Партызанская», мужчына страляў з машыны. У выніку тры чалавекі былі шпіталізаваныя. У Пінску 23 чэрвеня на аўтамабільнай стаянцы невядомы мужчына двойчы стрэліў з абрэза паляўнічай стрэльбы. Хуліган мэтанакіравана страляў у людзей.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках