18 траўня 2024, Субота, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: «Як бы ні было цяжка, наш час набліжаецца, а іх сыходзіць»

15
Зміцер Дашкевіч: «Як бы ні было цяжка, наш час набліжаецца, а іх сыходзіць»

Палітвязень спадзяецца на вызваленне ў наступным месяцы.

Пра гэта Зміцер напісаў у лісце журналісту Барысу Вырвічу.

Ліст ад палітвязня, адпраўлены 3 ліпеня, Барыс Вырвіч атрымаў сёння, піша ПЦ «Вясна».

У прыватнасці, у лісце Зміцер Дашкевіч з гумарам паведамляе:

«У мяне самога ўсё добра - сяджу. Пачытваю незалежныя выданні і штодня – СБ. У любую хвіліну ночы магу выдаць набор установак пра капіталізм, які загнівае. Калі ўсё будзе спакойна, то ў наступным месяцы можа ўжо і выберуся з палону. Будзем глядзець па сітуацыі, а то я ўжо разок выбіраўся».

Таксама ў сваім лісце Зміцер Дашкевіч выказвае скептычнае стаўленне да нібыта маючай адбыцца ў нашай краіне «лібералізацыі» і выказвае меркаванне, што «як бы ні было цяжка і беспрасветна, але наш час набліжаецца, а іх сыходзіць».

Нагадаем, 24 сакавіка 2011 года Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў затрыманы 18 снежня 2010 года ў Менску, за суткі да прэзідэнцкіх выбараў. У двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля ён разам з Эдуардам Лобавым нібыта збілі грамадзян Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было прэвентыўнай мерай міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія прайшлі на наступны дзень. 28 жніўня 2012 года ў глыбоцкай калоніі Дашкевіч атрымаў дадатковы год пазбаўлення волі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках